Оўбама выступіць з першай пасля заканчэння прэзідэнтуры прамовай


На сустрэчу з ім Чыкагскі ўніверсітэт раздае квіткі.

У панядзелак былы амерыканскі прэзідэнт наведае Чыкагскі ўніверсітэт з лекцыяй. Гэта будзе першая публічная прамова Оўбамы пасля завяршэння ягонага прэзідэнцкага тэрміну, які скончыўся сёлета ў студзені.

Цэнтр мастацтваў Рэвы і Давіда Логанаў Чыкагскага ўніверсітэту. Оўбама выступіць у гэтым будынку ўжо паслязаўтра.

Апошнія месяцы Оўбама адпачываў на Брытанскіх Віргінскіх астравах у маёнтку бізнесоўца і філантропа сэра Рычарда Брэнсана, уладальніка карпарацыі Virgin.

Такім чынам Оўбама вяртаецца да грамадскага і палітычнага жыцця Злучаных Штатаў.

Chicago Tribune піша, што ўніверсітэт раздае бясплатныя білеты на лекцыю, падзею чакаюць сотні людзей.

ДД

Стужка навінаў