Оўбама прызямліўся ў Варшаве. У польскай сталіцы стартуе саміт NATO


У цэнтры польскай сталіцы пуста як ніколі. Паліцыя прыняла беспрэцэдэнтныя захады бяспекі. У сувязі з пачаткам саміту NATO перакрытыя цэлыя раёны, заблакаваны адзін з галоўных мастоў гораду, зачыненая станцыя метро і роварныя стаянкі.

Оўбама прыляцеў ў Варшаву пад покрывам ночы

Галоўным месцам спатканняў палітыкаў і экспертаў будзе варшаўскі Нацыянальны стадыён. Акрамя таго, удзельнікі саміту сустрэнуцца ў прэзідэнцкім палацы, Вялікім тэатры ды Каралеўскім замку.

На думку многіх палітычных аглядальнікаў, саміт НАТО ў Варшаве будзе гістарычным па некалькіх прычынах: тут сабралася рэкордная колькасць дзяржаў-удзельніц, упершыню ў гісторыі саміту будзе прынята рашэнне аб размеркаванні ваеннай інфраструктуры на ўсходняй мяжы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў