Оўбама і Пуцін абмеркавалі канфлікт у Сірыі


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”39010″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Прэзідэнты Расеі і ЗША пагадзіліся, што пасля тэрактаў у Парыжы неабходнасць вырашэння сірыйскай праблема ўзрасла.

Пра гэта паведамляе Белы дом.

Барак Оўбама і Уладзімір Пуцін таксама заявілі пра тое, што трэба дабіцца замірэння і пераходнага перыяду ў кіраванні краінай.

Амерыканскі лідар прывітаў намаганні краінаў, якія кінулі выклік групіроўцы «Ісламская дзяржава», а таксама заклікаў Расею накіраваць асноўныя ўдары ў працэсе вайсковай аперацыі ў Сірыі па пазіцыях «ІД».

[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”39006″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Перад фатаграфаваннем прэзідэнты Расеі і ЗША паціснулі адзін аднаму рукі.

Уладзімір Пуцін і Барак Оўбама каля 20 хвілін размаўлялі сам насам у кулуарах саміту ў прысутнасці перакладчыкаў.

Раней старшыня Еўрапейскай Рады Дональд Туск заяўляў, што ўдары з паветра, «якія Расея наносіць па ўмеранай апазіцыі ў Сірыі», прыводзяць да павелічэння колькасці ўцекачоў, якія імкнуцца ў Еўропу.

НМ, belsat.eu, паводле BBC, фота Reuters, прэс-служба Крамля

Стужка навінаў