ОНТ працягвае публікаваць сюжэты пра Бабарыку. На гэты раз – пра «чорную касу»


Тэлеканал ОНТ 13 ліпеня апублікаваў новы сюжэт пра «справы Белгазпрамбанку» і яго былога кіраўніка, а зараз патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыку.

Паводле дзяржаўнага медыя, у цэнтральным офісе «Белгазпрамбанку» ў Менску доўгі час працавала «чорная каса», з дапамогай якой кіраўніцтва банку праводзіла закрытыя аперацыі. Як распавёў намеснік начальніка ўпраўлення дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК Дзмітрый Дзягілеў, яе стварылі на загад Віктара Бабарыкі.

Hавiны
ОНТ: экс-кіраўнік «Белгазпрамбанку» Кірыл Бадзей дае паказанні супраць Віктара Бабарыкі
2020.07.09 23:04

Працу «чорнай касы» нібы каардынавалі Андрэй Грыгаровіч, які адказваў у банку за раздробны бізнес, і намеснік старшыні банку Сяргей Дабролёт, якія нібыта мусілі адмыць «брудныя грошы» праз набыццё банкаўскіх аблігацыяў на прад’яўніка.

Як распавёў начальнік упраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Юрый Мяхедаў, 2 красавіка 2020 года на пасяджэнні праўлення банку на загад Бабарыкі было прынятае рашэнне аб выплаце прэміяў топ-менеджарам банку. Агульная сума такіх узнагарод склала каля 5 млн рублёў. 4 красавіка ў закрытых для іншых кліентаў касах з 11.00 да 12.35 быў штучна зніжаны курс замежнай валюты, дзякуючы чаму працаўнікі банку, якія атрымалі прэміі, набылі паводле заніжанага курсу замежную валюту на суму больш за $ 1 млн.

Hавiны
«Хацелася тэрмінова адмыцца». Сацсеткі адрэагавалі на сюжэт ОНТ пра Бабарыку і знайшлі новыя злачынствы
2020.07.10 15:17

9 ліпеня дзяржаўны тэлеканал ОНТ паказаў вялікі матэрыял пра «справу Белгазпрамбанку», дзе сцвярджаецца, што абвінавачаныя «актыўна супрацоўнічаюць са следствам». У межах справы затрыманыя больш за 20 чалавек. Паводле ОНТ, у аснову абвінавачвання ляглі бізнес-схемы, звязаныя з кампаніяй «ПрыватЛізінг».

Адвакат затрыманага патэнцыйнага прэтэндэнта на прэзідэнта Дзмітрый Лаеўскі лічыць, што ў следства няма дакладных доказаў віны Віктара Бабарыкі. Нягледзячы на тое, што ў «спецрасследаванні» на АНТ прагучала, што нібыта «фігуранты справы супрацоўнічаюць са следствам», адвакат лічыць, што факт з’яўлення фільма сведчыць пра адсутнасць дастатковых доказаў па справе.

Hавiны
Адвакат Віктара Бабарыкі пра сюжэт на АНТ: Усё выглядае яшчэ больш абсурдна
2020.07.10 09:12

Тэлеканал «Беларусь 1» увечары 12 ліпеня прадэманстраваў фільм «Назад у 90-я? Трэст, які лопнуў». У стужцы распавядаецца, што «Белгазпрамбанк» нібыта на ўсёй краіне захопліваў прыватныя бізнесы, якія не маглі выплаціць крэдыты.

Hавiны
БТ зняла новы прапагандысцкі фільм пра «Белгазпрамбанк». Цяпер банк вінавацяць у рэйдэрстве
2020.07.13 09:34

МГ belsat.eu

Стужка навінаў