Онлайн-рэферэндум: беларусы ў сацсетках абіраюць БЧБ

У Дзень дзяржаўнага сцяга мы зладзілі ўласны рэферэндум – толькі онлайн. Спыталіся ў беларусаў: за які б сцяг яны прагаласавалі, калі б рэферэндум адбыўся цяпер? Варыянтаў было толькі два, і кожны з вас цягам 11 траўня мог аддаць голас ва ўсіх сацсетках «Белсату».