Онлайн-казіно цяпер могуць працаваць у Беларусі легальна


У Беларусі легалізаваныя онлайн-казіно. Гэта прадугледжана прынятым у жніўні 2018 года ўказам кіраўніка краіны №305, які ўступіў у сілу з 1 красавіка 2019 года.

Раней урад краіны зацвердзіў патрабаванні да фінансавай дастатковасці арганізатараў онлайн-казіно, нагадвае interfax.by. Зарэгістраваны ў Беларусі арганізатар онлайн-казіно павінен забяспечыць наяўнасць на спецрахунку ў беларускім банку сумы ў памеры 90 тысячаў базавых велічыняў (амаль 2,3 мільёнаў рублёў або больш як 1 мільён долараў у эквіваленце). У выпадку, калі прадстаўляюцца паслугі толькі букмекерскіх онлайн гульняў і / або анлайн-гульні таталізатара, то на спецрахунку ў банку неабходна мець 20 тысячаў базавых велічыняў (510 тысячаў рублёў, або больш як 235 тысячаў долараў у эквіваленце).

У адпаведнасці з дакументам, спецыяльны рахунак з’яўляецца гарантаваным фондам, прызначаным для своечасовага пералічэння арганізатарам азартных гульняў выйгрышаў і выплаты падаткаў.

У адпаведнасці з указам, абароты онлайн-казіно для мэтаў падаткаабкладання кантралююцца спецыяльнай кампʼютарнай касавай сістэмай (СККС), якая знаходзіцца ў падпарадкаванні маніторынгавага цэнтру.

Акрамя таго, павялічаны ўзроставы цэнз для наведвання гульнявых установаў, у тым ліку віртуальных, і ўдзелу ў азартных гульнях – з 18 да 21 года. Уведзена забарона для наведнікаў гульнявых установаў прадстаўляць іншым гульцам грашовыя сродкі для ўдзелу ў азартнай гульні, а для арганізатараў азартных гульняў замацаваны абавязак усталёўваць сістэмы відэаназірання ў гульнявых установах, якія фіксуюць усіх наведнікаў і выплату ім грашовых сродкаў.

Улады адзначалі, што легалізацыя онлайн-казіно дазволіць мінімізаваць адток грашовых сродкаў за мяжу за кошт абмежавання доступу беларусаў да віртуальных азартных гульняў на сайтах, размешчаных па-за нацыянальным сегментам інтэрнэту.

Hавiны
У Беларусі пры невядомых акалічнасцях загінуў амерыканскі вайсковец. Перад смерцю ён паспрачаўся з аховаю казіно
2017.07.06 12:24

СК belsat.eu

Стужка навінаў