#OneMarkeLove. У Вільні падтрымалі актывіста Пятра Маркелава


Акцыя салідарнасці з Пятром Маркелавым. Фота Ганна Русінава belsat.eu

У літоўскай сталіцы каля беларускай амбасады прайшоў пікет на знак падтрымання актывіста Пятра Маркелава. Акцыю арганізавала моладзевая арганізацыя European Students For Liberty.

Да акцыі далучыўся і паплечнік Маркелава па арганізацыі «Дзея» Алесь Лагвінец. У каментары «Белсату» ён распавёў, чаму прыйшоў на акцыю салідарнасці:

«Лічу велізарнай несправядлівасцю, што Пётр Маркелаў за сваю грамадзянскую пазіцыю, за вельмі натуральную рэч, якая гарантуецца Канстытуцыяй, вымушаны правесці 14 дзён свайго жыцця ў вельмі непрыемным асяроддзі. Гэтае рашэнне, зразумела, палітычнае, яно не справядлівае, я сам прайшоў праз такое. Наколькі я ведаю, зараз ідзе збор сродкаў для Пятра і яго сям’і. Па сацыяльных сетках гуляе гэш-тэг #OneMarkeLove і людзі таксама выказваюць сваё падтрыманне».

Акцыя салідарнасці з Пятром Маркелавым. Фота Ганна Русінава belsat.eu

Пётр Маркелаў знаходзіцца ў СІЗА на Акрэсціна ўжо 5 содні. Сёння да актывіста 6 гадзінаў не пускалі адваката.

Абноўлена
«Самі ўсё разумееце». Да Пятра Маркелава 6 гадзін не пускалі адваката
2019.12.13 15:27
  • Падчас мінулых парламенцкіх выбараў Пётр Маркелаў быўназіральнікам на ўчастку №286 99-й акругі. Пасля таго, як ён стаў здымаць на відэа патрабаванне кандыдата ў дэпутаты ад «Моладзевага блоку» Стаса Шашка пералічыць пададзеныя за яго галасы, на ўчастак прыбыў нарад міліцыі. Пасля непрацяглай размовы на назіральніка надзелі кайданкі і павезлі ў аддзел міліцыі. Яго звінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі.
  • 9 снежня актывіста асудзілі на 14 содняў. Чалавек, які сядзеў разам з ім у адной камеры на Акрэсціна, паведаміў, што Пётр на Акрэсціна знаходзіцца ў цяжкіх умовах – у камеры антысанітарыя і вошы.

АА belsat.eu

Стужка навінаў