Оксфардскі слоўнік, акцыя нуль праміле і выразаная свабода. Узгадваем галоўнае за мінулы тыдзень


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» узгадвае падзеі мінулага тыдня і дзеліцца ўласнымі карыкатурамі.

Паводле «Оксфардскага слоўніку ангельскай мовы», слова «беларускі» стала адным з словаў году
У Менску ў вітрыне ЦУМа выразалі слова «свабода». Гэтае слова было ў лісце са спісам навагодніх пажаданняў на стале ў казачнага эльфа.
Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў. Затрыманыя карэспандэнты «Белсату» Кацярына Бахвалава (творчы псеўданім Андрэева) і Дар’я Чульцова, а таксама журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч.
Медыкі БХМД правялі акцыю салідарнасці з арыштаваным калегам Арцёмам Сарокіным, пад назвай «0 праміле». Арцёма Сарокін агучыў звесткі з дыягназу Рамана Бандарэнкі, што ў яго ў крыві не было алкаголю. Цяпер лекар у СІЗА КДБ. Акцыя ператварылася ў агульнанацыянальны флэш-моб.
27 лістапада Лукашэнка чарговы раз выказаўся ў справе новай рэдакцыі Канстытуцыі. З заяваў Лукашэнкі не вынікае, калі праца над новай рэдакцыяй будзе завершаная. Размовы пра змены Канстытуцыі Беларусі ідуць другі год
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях унесла змены ў «Правілы пажарнай бяспекі для жылых дамоў»: з 27 лістапада 2020 года забаронена размяшчаць на будынках вырабы з гаручага тэкстылю. Гэта азначае, што немагчыма будзе законна вывешваць нацыянальныя сцягі
Паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна» на маршы суседзяў 29 лістапада былі затрыманыя больш за 400 асобаў, сярод іх журналісты. Частку затрыманых шпіталізавалі.

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў