«Океан Ельзи» выступіць у Менску 21 лістапада


Ужо праз тры дні на сцэне «Менск-Арэны» адбудзецца канцэрт гурта ў рамках юбілейнага туру пад назвай «20 гадоў разам».

Лідар гурта Святаслаў Вакарчук падкрэсліваў, што мэта гастроляў – аб’ядноўваць людзей.

З-за ўдзел музыкаў у Майдане і крытыку расейскіх уладаў у дачыненні да падзей у Крыму і на Данбасе, усе канцэрты гурта ў Расеі былі адмененыя.

Квіткі на шоў ужо раскупленыя, таму па ўсім відавочна, што чакаецца аншлаг.

За 20 гадоў творчасці гурт запісаў 10 альбомаў, больш за 100 песень і больш за 30 відэакліпаў.

Стужка навінаў