Няшчасны выпадак на курорце ў Грузіі. Людзі пазляталі з пад'ёмнікаў


На гарналыжным курорце ў Гудаўры здарыўся няшчасны выпадак, сярод пацярпелых грамадзяне Швецыі, Расеі і Украіны.

Канатная дарога нечакана пачала слізгаць назад, а тармазны механізм, які мусіў затрымаць кабіны, не спрацаваў. Людзей літаральна выкідвала на зямлю, яны атрымалі шматлікія пераломы.



Спачатку паведамлялася, што здарэнне адбылося з-за праблемаў з электрычнасцю, але губернатар рэгіёна Мцхеці-Мціанэці Леван Зауташвілі абвяргае гэтую інфармацыю. Ён таксама паведаміў, што канатная дарога напрыканцы мінулага году паспяхова прайшла ўсе іспыты і праверкі. Віцэ-міністр Грузіі Дзмітрый Кумсішвілі, які прыехаў у Гудаўры, паведаміў, што цяпер вядзецца раследванне і вінаватыя будуць пакараныя.

На месцы здарэння працуюць ратавальнікі, задзейнічаная спецтэхніка і верталёты.

ГА, паводле Rustavi 2 Фота kvira.ge

 

Стужка навінаў