«Няноеў каўчэг». Фестываль SPRAVA сёлета пройдзе онлайн


Папулярны беларускі фэст SPRAVA сёлета адбудзецца ў нязвыклым фармаце: арганізатары запусцілі трансляцыі канцэртаў прама з сярэдзіны Чарэйскага возера ў вёсцы Белая Царква, паведамляе afisha.tut.by

Праект назвалі «Няноеў Каўчэг», трансляцыі будуць праходзіць цягам усяго месяца.

Спачатку фестываль SPRAVA быў перанесены на наступны год праз пандэмію. Але арганізатары прапанавалі музыкам сёлета выступіць у цэнтры возера на вялікім плыце ў форме каўчэгу. Гледачы змогуць паглядзець сёлятні фэст онлайн.

1 жніўня на «Няноевым каўчэгу» гучаў Рахманінаў, Шуберт, Шуман, Бетховен у выкананні выкладчыка Амстэрдамскай кансерваторыі Віталя Стахіевіча. 2 жніўня на плыце запісалі падкаст «Вуха Дыянісія», прысвечаны нефармальнаму боку класічнай музыкі.

3 жніўня, а 20.00 на плыце прагучыць «Саната флейты для фартэпіяна» Філіпа Габера, «Фантазія» Габрыэля Форы, Hypno і Sunstreams Яна Кларка. Выканаюць іх Аляксей Ладзік (флейта) і Аліна Духноўская (фартэпіяна).

Графік наступных канцэртаў яшчэ фармуецца. Вядома, што з плыта прагучыць і класіка, і сучасная эксперыментальная музыка, а таксама пакажуць спектаклі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў