Нямецкія марксісты хочуць паставіць помнік Леніну


У горадзе Гельзенкірхен на захадзе Нямеччыны суд дазволіў усталяваць двухметровы помнік Леніна, піша euronews.com.

Раней мясцовыя ўлады не далі Марксісцка-леніскай партыі Нямеччыны дазвол на ўсталяванне помніка, спаслаўшыся на тое, што манумент закрые від на гістарычны будынак, які знаходзіцца непадалёк.

Радыкальная левая партыя назвала рашэнне суда «чарговай вялікай перамогай Уладзіміра Ільіча» і плануе паставіць помнік Леніна на прыватнай тэрыторыі перад сваёй штаб-кватэрай 14 сакавіка.

«Гельзенкірхен – горад рабочых. Ленін вельмі яму пасуе», – цытуе лідара партыі Габі Фэхтнэра выданне «Bild».

Гарадскія ўлады плануюць абскардзіць рашэнне суда.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў