Нямецкая асацыяцыя спаржавай і ягадных ферм заклікае адкрыць працоўны рынак краіны для сезонных рабочых з краін па-за Еўрапейскага звязу – з Беларусі і Украіны. Пра гэта паведамляе Norddeutscher Rundfunk.
Прычына гэтага ў тым, што на спаржавыя фермы Нямеччыны на збор ураджаю прыязджае ўсё менш работнікаў з Польшчы ды Румыніі.
Скарачэнне працоўных з гэтых краін звязанае з эканамічным ростам і павелічэннем колькасці працоўных месцаў на радзіме, а таксама з праграмай «Сям’я 500+», якая палепшыла фінансавае становішча польскіх семʼяў.
Таксама ўплывае на скарачэнне колькасці сезонных рабочых на фермах пераход тых, хто ведае нямецкую мову, у іншыя сферы – на будоўлі, у лагістычныя цэнтры або паштовыя службы.
МГ belsat.eu