Нямецкі шакалад – з клубнічным начыннем, расейскі – з «ідэалагічным». Які танней?


У берасцейскім супермаркеце «INTERSPAR» прадаюць расейскі шакалад, аформлены ў «пераможным» стылі. Адметна, што гэтая прадукцыя маскоўскай фабрыкі ляжыць у суседстве з папулярным нямецкім шакаладам, які таннейшы больш чым у два разы.

На ўпакоўцы шакаладу «Служу айчыне» – выявы дзяржаўных узнагародаў. Тут можна знайсці і зорку Героя Савецкага саюзу, і ордэн з двугаловым арлом. Яшчэ адзін варыянт «патрыятычнага» горкага шакаладу з Масквы – з выяваю савецкага жаўнера часоў Другой сусветнай вайны, георгіеўскай стужкай, надпісам «Дойдзем да Берліну».

Побач на вітрыне ляжыць «Ritter sport», але без адмысловага афармлення. Пры гэтым нямецкі шакалад каштуе 2.59 за 100 грамаў, а расейскі 4.59 за 75 грамаў, што дае розніцу ў кошце амаль у два разы – маскоўскі шакалад каштуе даражэй.

СА, belsat.eu

Стужка навінаў