Нямеччына абвесціла ў вышук больш за 280 тыс. уцекачоў


У Нямеччыне абвешчаныя ў вышук уцекачы па лініі «Inpol» як асобы, якіх належыць арыштаваць і дэпартаваць.

Пра гэту ў пятніцу 7 кастрычніка паведаміла гэсэнская радыёстанцыя «HR-info» са спасылкай на дадзеныя Федэральнага ведамства па крымінальных справах на 1 верасня.

Гэтыя мігранты абвешчаныя ў вышук на падставе закону аб перабыванні на тэрыторыі Нямеччыны. Згодна з ім, замежнік можа быць абвешчаны ў вышук, калі ўлады краіны не ў стане вызначыць ягонае месцазнаходжанне. Гэты чалавек павінен пакінуць межы Нямеччыны.

Чытайце таксама >>> Праблема мігрантаў з Чачэніі ў Берасці

МУС Нямеччыны прызнае, што не ведае, колькі людзей цяпер знаходзяцца ў краіне нелегальна.

НМ, belsat.eu, паводле dw.com

Стужка навінаў