«Няма такой неабходнасці». Лукашэнка зноў выказаўся наконт каранціну


Падчас візіту ў Нараўлянскі раён Аляксандр Лукашэнка заявіў, што цяпер яго падштурхоўваюць да ўвядзення каранціну ў Беларусі, аднак ён перакананы, што неабходнасці ў гэтым няма.

Лукашэнка заявіў, што ім было ад самага пачатку прынятае рашэнне «дзейнічаць адпаведна абстаноўцы».

«Трэба ізаляваць – будзем ізаляваць. Трэба ўводзіць каранцін – будзем уводзіць каранцін. ​​Трэба каменданцкую гадзіну – ўвядзем каменданцкую гадзіну. Але трэба гэта нашым людзям? Нам цяпер гэта не трэба. Нас сёй-той падштурхоўвае ў спіну. Давайце каранцін! Лукашэнка такі-сякі! Няма такой неабходнасці. Хоць мы ж не адмаўляем, што і ў нас людзі хварэюць. Мы не зачынілі краіну, мы не спынілі вытворчасці. На Вялікдзень і я, і людзі хадзілі ў царкву. На Радаўніцы ну як я магу забараніць чалавеку пайсці пакланіцца бацькам? Я толькі магу рэкамендаваць і прасіць: паберажыце сябе», – цытуе кіраўніка дзяржавы «Пул Первого».

Лукашэнка ў Нараўлянскім раёне. Фота – president.gov.by

Разам з тым Лукашэнка заклікаў думаць пра будучыню.

«Нам трэба думаць пра тое, што будзе з намі пасля таго, як сыдзе гэтая пандэмія. Я гэта адчуў два месяцы таму», – цытуе Лукашэнку БелТА.

Ён растлумачыў, чаму прыняў рашэнне не спыняць эканоміку:

«Спынілі эканоміку, усё спынілі, дапусцім. Хто хутчэй устане – той, хто друкуе долары, у каго ёсць рэсурсы. А астатнія дзе будуць? Таму мной было прынята рашэнне эканоміку не спыняць. Прадпрыемствы павінны працаваць».

Hавiны
Лукашэнка распавёў, чаму перанёс пасланне парламенту. І некалькі разоў сказаў «псіхоз»
2020.04.25 13:27

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў