«Няма благаславення»: хросны ход супраць «садомскай ідэалогіі» не адбудзецца


Пра гэта Belsat.eu паведаміў прадстаўнік Цэнтру абароны дзяцей і мацярынства пры Магілёўскай епархіі айцец Уладзімір.

Выданне «Вечерний Могилёв» анансавала правядзенне хроснага ходу ў абарону «традыцыйных сямейных вартасцяў». Паводле выдання, хросны ход меў адбыцца 16 сакавіка.

«Носьбітамі, прыхільнікамі і заступнікамі садомскай ідэалогіі наносіцца непапраўную шкоду існаванню нашага беларускага грамадства, руйнуецца асноўны сацыяльны капітал. Захаваем сям’ю – захаваем дзяржаву і родную Беларусь!», – піша выданне ў анонсе мерапрыемства.

Прэс-служба Магілёўскай епархіі ў тэлефоннай размове з Belsat.eu не пацвердзіла планы правядзення хроснага ходу. А прадстаўнік Цэнтру абароны дзяцей і мацярынства айцец Уладзімір адзначыў, што «ніхто благаславення на правядзенне ходу не даваў».

«Журналісты паспяшаліся з анонсам. Не будзе ніякага хроснага ходу», – дадаў айцец Уладзімір.

Паводле яго словы пра «садомскую ідэалогію» – крэатыў журналістаў.

Летась Магілёўская епархія зладзіла хросны ход супраць спаронаў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў