Някляеў і Жыгамонт з’явіліся на білбордах у Менску. Наступны – Зянон Пазняк?


На галоўнай вуліцы Менску сёння можна пабачыць шчыты акцыі #добрыясловы. Пісьменнік і тэлевядоўца жадаюць мінакам добрага дня і прамуюць беларускамоўную краму Symbal.by.

«Для нас гэта эксперымент. Сёння білборды з’явіліся, паглядзім ці іх не здымуць. Заканадаўства змянілася, і калі летась нам не дазволілі размясціць плакаты, сёлета ўзгадненне прайшло на ўзроўні рэкламнага агенцтва. Акцыя скіраваная на тое, каб падымаць мінакам настрой, а таксама вучыць беларускую мову», – распавёў адзін з аўтараў акцыі #добрыясловы Павел Белавус.

Білборд зʼявіўся таксама ў метро.

Агулам у праекце паўдзельнічалі пяцёра вядомых беларусаў.

«Яшчэ зʼявяцца білборды з Лявонам Вольскім і Меліцінай Станютай. Не выключаем, што можа зʼявіцца і Зянон Пазняк. Чаму б і не? Вернем Зянона на вуліцы сталіцы! Думаю, ён бы пагадзіўся, ён адкрыты чалавек», – кажа Павел.

Народная творчасць
Народная творчасць

ДР belsat.eu

Стужка навінаў