Някляеў: Трэба ствараць народны рух без структураў і фэйкавых з’ездаў


Уладзімір Някляеў, які нядаўна заявіў пра выхад з апазіцыйных структураў, шукае хаўруснікаў для стварэння народнага руху за дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі. Пра гэта ён заявіў у студыі «Белсату».

Беларускае пытанне ў польскім сейме. У Варшаве адбыліся чарговыя беларуска-польскія міжпартыйныя кансультацыі. Іх удзельнік – Уладзімір Някляеў – у стыдыі «Гарачага каментара».

«Белсат»: Уладзімір Пракопавіч, чаго вы чакалі на сённяшіх кансультацыях?

Уладзімір Някляеў: Я ўвесь час чакаю ўсведамлення беларускай апазіцыяй, ды ўвогуле грамадствам, той сітуацыі, у якой сёння знаходзіцца Беларусь. Ведаеце, я зусім нядаўна вярнуўся з Украіны. Сустракаўся з двума афіцэрамі батальёну «Азоў». Адзін з іх, які мае дачыненне да выведкі, сказаў, што па іх меркаваннях, рыхтуецца летні наступ на Марыўпаль. Але зубы яны зламаюць, кажа афіцэр, бо ўкраінская армія падрыхтаваная. І кажа, што агрэсараў, магчыма, выкінуць за межы Украіны. Далей гаворка такая: у звязку з сітуацыяй з Расеяй, з «пад’ёмам патрыятызму», могуць узнікнуць складанасці. Трэба будзе суцяшальын прыз. Якім ён можа быць, пытаецца ў мяне афіцэр. Нават не буду казаць якім, але ён сказаў, што на яго думку, такім прызам можа быць Беларусь.

«Белсат»: Ці ў Беларусі ўсведамляюць гэтую пагрозу?

Уладзімір Някляеў: У нас робіцца выгляд, што наогул нічога не адбываецца. У адной краіне побач з намі вайна, у другой – глыбінны крызіс, які невядома як яшчэ вырашыцца. Паміж гэтымі дзвюма гісторыямі няма сваёй небяспечнай гісторыі? Гэта што за логіка?

«Белсат»: Іншыя прадстаўнікі апазіцыі разумеюць гэта ўсё? І што яны гатовыя зрабіць, каб супрацьстаяць гэтаму?

Уладзімі Някляеў: Усе ўсё нібыта ўсведамляюць. Я два гады затраціў, каб выйсці на адзіную праграму і кандыдата. Я бачыў кангрэс. Месэдж павінен быць адзін, неабходна згуртаваць усё грамадства. Абсалютная мана, што ў нас ёсць нейкае войска, якое можа супрацьстаяць расейскай. Ды ў нас расейскае войска, усе генералы расейскія амаль што. Увесь час кажуць: «Някляеў супакойся». Трэба падымаць беларускі дух. Я лічу, што трэба ствараць народны рух за дзяржаўнсць і незалежнасць. Народны, не трэба ніякіх структураў, не трэба ніякіх фэйкавых з’ездаў. Я зараз пачаў шукаць хаўруснікаў, аднаму гэта не асіліць.

Прапануем вашай увазе відэа-версію інтэрв’ю (відэа вышэй).

Стужка навінаў