«Няхай маленькая, але перамога!» Работнікам «Праммеханікі» выплацілі даўгі за сакавік і красавік


У панядзелак работнікі прадпрыемства пачалі страйк і заявілі кіраўніцтву, што не будуць працаваць пакуль ім не выплацяць запазычанасці па заробках. У другой палове 19 чэрвеня стала вядома, што рабочыя атрымалі заробак за сакавік і красавік, піша people.onliner.by.

«Учора на завод прыязджалі чыноўнікі з Менаблвыканкаму. Яны з кіраўніцтвам нешта абмяркоўвалі там. А потым накшталт як дамовіліся, што нейкае там прадпрыемства, якое віннае Краснасельскім заводу, выплаціць пазыку прама на рахунак нам. Нам паабяцалі, што сёння абавязкова заплацяць, і ўжо з раніцы ўсе прыступілі да працы».

«Няхай маленькая, але перамога! – радуюцца працаўнікі прадпрыемства. – Травеньскія зарплату абяцаюць выплаціць да 28 чэрвеня».

Працаўнікам не плацілі заробкі больш за 2 месяцы. Запазычанасці некаторым работнікам сягалі 2–3 тысяч.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў