Нягледзячы на каронавірус і маразы. Беларусы адзначаюць Вадохрышча


Фота: ТК / Белсат

Сёння, 19 студзеня, праваслаўныя вернікі святкуюць Хрышчэнне Гасподняе – ходзяць у цэрквы, асвячаюць ваду і традыцыйна купаюцца ў палонцы.

У гэтым годзе надвор’е спрыяе: учора было мінус 20, сёння – мінус 14.

Пунктаў для купання ў Менску тры: у Драздах, на Вячы і на Камсамольскім возеры. Наша фатографка з самай раніцы зʼездзіла ў Дразды і захавала эмоцыі нырцоў.

Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат

Акуналіся самыя розныя людзі: дзеці, дарослыя, прадстаўнікі ўзброеных сілаў і чальцы «Белай Русі».

Усе выходзілі з палонкі з усмешкамі на тварах і адразу ж беглі апранацца.

На пытанне, «Ці не баіцеся каронавірусу ў такіх умовах?», адзін з мужчынаў адказаў: «Якая розніца, ад чаго памерці: ад каронавіруса або ад рук бандытаў? Жыве Беларусь!»

Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат

З самай раніцы 19 студзеня менчукі таксама запасаюцца вадохрышчанскай вадой у храмах. Святары раюць не набіраць асвячонай вады літрамі, бо нават кропля агісімы мае святыя ўласцівасці.

Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

ТК, АК, belsat.eu

Стужка навінаў