Марш вызвалення палітвязняў на 57-ы дзень пратэстаў: ОНЛАЙН


Дзявяты надзельны марш адрозніваецца больш уважліваю падрыхтоўкай да яго абаронцаў дзейнай улады – сілавікоў і войска. Ужо апоўдні яны ачапілі стэлу на праспекце Пераможцаў. А затрыманні пачаліся яшчэ да старту акцыі беларусаў, якія патрабуюць новых справядлівых выбараў. У сталіцы праз марш не працуюць шэраг гандлёвых цэнтраў і рэстарацыяў. «Белсат» у жывым эфіры паказвае і каментуе падзеі 4 кастрычніка.

СМС і Вайбер-кантакт з рэдакцыяй +48 519 040 024.

19:30 Цягам дня 4 кастрычніка ў Беларусі былі затрыманыя 15 журналістаў. Большасць з іх пасля праверкі дакументаў адпусцілі з РУУСаў. Але пяць чалавек засталіся ў ізалятарах да суда па адміністрацыйных працэсах. Меркавана, усіх будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваных вулічных пратэстах, піша БАЖ.

19:20 «Вясна» паведамляе пра 111 затрыманых на гэты момант.

18:40 У Менску пачалі працаваць усе станцыі метро. У Малінаўцы сілавікі спрабуюць затрымаць пратэстоўцаў.

Ветэран вітае пратэстоўцаў.
Фота: belsat.eu

18:25 Пачаліся затрыманні каля станцыі метро «Міхалова».

Пратэстоўцы каля Акрэсціна.
Фота: belsat.eu

18:20 Людзі, якія ішлі ў бок Малінаўкі, ужо каля ГЦ «Магніт» (побач з метро «Пятроўшчына»), паведамляе TUT.by.

Марш вызвалення
«Марш вызвалення» ў Менску. 4 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu / Vot Tak TV

Там яны спыніліся і пачалі спрачацца, куды ісці далей. У выніку людзі невялікімі калонамі пачалі рухацца ў бок метро «Малінаўка», Частка пратэстоўцаў разыходзіцца па прылеглых да Дзяржынскага вуліцах. Яшчэ частка стаіць насупраць ГЦ.

Марш вызвалення
«Марш вызвалення» ў Менску. 4 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu / Vot Tak TV

Між тым чытачы «Белсату» пішуць, што вялікая калона бусікаў і вадамётаў паехала на перахоп і абкружэнне калоны мітынгоўцаў з боку метро «Малінаўка».

Марш вызвалення
«Марш вызвалення» ў Менску. 4 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu / Vot Tak TV

Па Чыгуначнай едзе вельмі шмат тэхнікі, аўтазакаў у бок Дзяржынскага, «Малінаўкі». Падрыхтаваліся загнаць мітынгоўцаў у парк Паўлава.

Марш вызвалення
«Марш вызвалення» ў Менску. 4 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu / Vot Tak TV

18:10 У Менску зноў пачаў працаваць мабільны інтэрнэт. Таксама адкрыліся некаторыя станцыі метро, тады як закрыліся іншыя.

Марш вызвалення
«Марш вызвалення» ў Менску. 4 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu / Vot Tak TV

18:00 Асноўная калона ўжо дайшла да вуліцы Сямашкі. Па Сямашкі ў бок Дзяржынскага рухаецца з дзясятак бусаў сілавікоў і вадамёт.

Марш вызвалення
«Марш вызвалення» ў Менску. 4 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu / Vot Tak TV

17:50 Пратэстоўцы сышлі ад ізалятараў на Акрэсціна. Шыльду ІЧУ заляпілі партрэтамі загінулых пасля выбараў: дырэктара Ваўкавыскага музею Канстанціна Шышмакова, пратэстоўцы Мікіты Краўцова і Дзяніса Кузняцова, які памёр учора ў больніцы.

Налепкі на шыльдзе ІЧУ на Акрэсціна.
Фота: tUT.by

17:32 Сілавікі пачалі разганяць калону, што рухаецца па вуліцы Кальварыйскай у бок метро «Пушкінская». За ёй пэўны час рухаўся дзясятак мікрааўтобусаў з сілавікамі.

Агароджа ІЧУ на Акрэсціна.
Фота: tUT.by

Каля квартала «Каскад» сілавікі выйшлі з бусаў і пачалі хапаць людзей у хвасце калоны. Пратэстоўцы разбегліся ў двары.

Пратэстоўцы каля акрэсціна.
Фота: t.me/bnkbel

17:15 У Менску калона пратэстоўцаў каля ізалятара. Яны крычаць «Выпускай!»

Марш вызвалення
«Марш вызвалення» ў Менску. 4 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

17:00 Калоны пратэстоўцаў у Менску ідуць па Нямізе, Цэткін і праспекце Прытыцкага.

Марш вызвалення
«Марш вызвалення» ў Менску. 4 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

16:40 «Вясна» паведамляе імёны 36-і затрыманых па ўсёй Беларусі. Сярод іх журналісты Аляксандр Уладыка, Кацярына Гардзеева, Вольга Камягіна, Надзея Пужынская, Алег Палішчук, Ксенія Пятровіч і іншыя.

Марш вызвалення
«Марш вызвалення» ў Менску. 4 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

Акцыі, апроч Менску, праходзяць сёння ў Бабруйску, Віцебску, Жодзіне, Жабінцы, Берасці, Горадні ды іншых гарадах.

Марш вызвалення
«Марш вызвалення» ў Менску. 4 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

16:20 У Менску галава найбуйнешай калоны дайшла да станцыі метро «Пушкінская».

Марш вызвалення
«Марш вызвалення» ў Менску. 4 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

16:13 Некалькі тысяч чалавек ідуць ад Гарадскога Валу па Кальварыйскай у бок «Кароны» па праезжай частцы.

Марш вызвалення
«Марш вызвалення» ў Менску. 4 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

Яны не даюць праехаць калоне вайсковай тэхнікі, якая вымушаная павольна рушыць за імі, бо аб’ехаць не можа.

Марш вызвалення
«Марш вызвалення» ў Менску. 4 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

16:06 Менскі пратэст сёння раздзелены на некалькі калонаў. Вось адна з іх:

16:00 У Менску супраць пратэстоўцаў прыгналі новыя вадамёты. У Віцебску сілавікі ўжылі слезацечны газ.

Марш вызвалення
«Марш вызвалення» ў Менску. 4 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

15:52 У Віцебску вызвалі журналістаў Таццяну Мацвееву і Сержука Серабро.

Марш вызвалення
Амапавец стаіць на беларускім сцягу падчас «Маршу вызвалення» ў Менску. 4 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

15:45 На Машэрава дэманстранты закідалі вадамёт камянямі. Пратэстоўцы раздзеленыя, некаторыя ідуць з праспекту Пераможцаў у напрамку Кальварыйскай і Нямігі, некаторыя па Раманаўскай слабадзе набліжаюцца да стэлы.

Марш вызвалення
Удзельнікі «Маршу вызвалення» ў Менску. 4 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

15:35 На Машэрава дэманстранты абступілі вадамёт, дасталі з яго кантэйнеры з каляровай вадкасцю і вылілі іх на дарогу. Пасля гэтага вадамёт зламаўся, ён бесперапынна ліе ваду ўгору фантанам і вымушана з’язджае пад улюлюканне пратэстоўцаў, перадае «Наша Ніва».

На Нямізе адбываецца хапун.

15:32 У Менску людзі выйшлі на Машэрава і рушылі ў бок скрыжавання з Ціміразева. Ідуць па праезнай часткі. Па Старажоўскай працягвае рушыць калона.

15:22 Дзясяткі тысяч чалавек занялі праезную частку праспекта Машэрава. Дэманстрантаў папярэджваюць з гукаўзмацняльнікаў, што забараняецца хаваць твар за маскай. Такога раней не бывала.

15:17 Калоны людзей у Менску сцягваюцца да Стэлы з усіх бакоў. Людзі ідуць ад Нямігі, па Старажоўскай, па Багдановіча, з боку Опернага тэатру і павяртаюць на праспект Пераможцаў. Каля Палацу Спорту супраць пратэстоўцаў уключылі вадамёт.

15:10 У Бабруйску, як паведамляецца затрымалі 50 чалавек – усіх, хто выйшаў на акцыю. Сярод затрыманых таксама журналісткі Марына Малчанава і Алеся Лацінская. Затрыманні пачаліся таксама ў Горадні, вядома прынамсі пра трох чалавек. У Віцебску затрымалі хлопца з бчб-сцягам.

З самае раніцы ў падтрыманне ўсіх, хто ідзе на сённяшні марш выказалася Святлана Ціханоўская.

«Кожны з вас выходзіць на пратэсты, у першую чаргу, за ўласную свабоду. Але сёння – марш за свабоду палітвязняў. Гэта людзі, якія, як Сяргей Ціханоўскі, не бачылі сям’ю і дзяцей ужо некалькі месяцаў. Гэта людзі, якія пацярпелі за свае перакананні – і пакутуюць дагэтуль. І наша задача – вызваліць іх. Таму я падтрымліваю кожнага, хто выйдзе сёння на вуліцу свайго горада. Хай увесь свет бачыць: беларусы хочуць жыць на волі, а не ў турме».

У сваёй заяве народная абранница таксама выказалася пра загінулага пасля побыту на Акрэсціна Дзяніса К.

«Страшна, што людзі гінуць, што іх забіваюць у засценках. Страшна, што іх смерць затуляюць відавочнай хлуснёй. Страшна, што ў турмах Беларусі дагэтуль знаходзіцца велізарная колькасць людзей, кінутых туды за тое, што асмеліліся змагацца за свабоду».

14.50 У Віцебску і іншых гарадах таксама натоўпы ідуць на акцыі, прымеркаваныя вызваленню палітычных вязняў.

Людзі ў Віцебску скандуюць «Свабоду палітвязням». Фота belsat.eu

14.45 Аўтазакі стаяць і каля музычнага тэатру ў сталіцы.

Каля ГЦ «Мега» ў Віцебску затрымалі журналістаў TUT.by і «Народных навінаў Віцебску». Фота Belsat.eu

14.35 Каля ГЦ «Мега» ў Віцебску затрымалі журналістаў TUT.by і «Народных навінаў Віцебску».

14.20 Віцебскіх журналістаў Таццяну Матвееву, Алеся Пілецкага і Сержука Серабро вязуць у Першамайскі РАУС пакуль толькі дзеля праверання дакументаў паведаміў па тэлефоне Сяржук Серабро.

14.00 Беларусаў, якія ідуць на «Марш вызвалення палітвязняў» у раёне стэлы «Менск – горад-герой» чакаеа вайсковая бронетэхніка і вадамёты. Каля палацу Незалежнасці стаяць БТР-ы. Частка аўтазакаў запаркаваныя каля Купалаўскага тэатру.

13.50 Закрытыя шэраг станцыяў сталічнага метро. У прыватнасці, «Плошча Перамогі», «Кастрычніцкая», «Плошча Леніна».

13.30 У Менску на праспекце Машэрава ціхары спыняюць мінакоў і пасля праверкі дакументаў. Фіксуюць усё на камеру, праводзяць тлумачальную гутарку.

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў