Новыя звесткі аб COVID-19 у Беларусі: больш за 88 тысячаў хворых


За апошнія содні колькасць хворых на каронавірусную інфекцыю ў Беларусі дасягнула 88 290 чалавек. За час распаўсюду COVID-19 зарэгістраваныя 933 смерці, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Па стане на 19 кастрычніка статыстыка выглядае наступным чынам:

  • 592 новыя выпадкі заражэння COVID-19
  • 4 асобы памерлі
  • ачунялі і выпісаныя 373 пацыенты (агулам 80 130 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19).

Цягам чатырох дзён прырост колькасці новых выпадкаў штодня перавышаў 600, а за мінулыя содні, паводле афіцыйных звестак, рост ліку хворых запаволіўся.

Міністэрства аховы здароўя з вясны не публікуе статыстыку аб захварэлых у Менску і вобласцях.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў