Новыя вынікі экзіт-полаў на выбарах у Польшчы: Анджэй Дуда атрымаў 51 %


Паводле экзіт-пола, праведзенага Ipsos, прэзідэнт Анджэй Дуда атрымаў 51 % падтрымкі, а Рафал Тшаскоўскі – 49 %. Пра гэта паведамляе Reuters.

Экзіт-пол Ipsos базуецца на дадзеных 90% рэгіянальных выбарчых камісіяў. У адпаведнасці з гэтымі дадзенымі Анджэй Дуда атрымаў 51%, а Рафал Тшаскоўскі – 49%. Але хібнасць у гэтым даследаванні складае каля 1%.

Нагадаем, згодна з першымі вынікаў экзіт-полаў, Анджэй Дуда атрымаў 50,4 % выбарнікаў, а Рафал Тшаскоўскі – 49,6 %.

Раней Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы заяўляла, што не будзе абвяшчаць папярэднія вынікі, а толькі канчатковыя – імаверна, у панядзелак 13 ліпеня.

У першым туры за Анджэя Дуду прагаласавалі 43,5 % палякаў, а Рафала Тшаскоўскага падтрымалі 30,46 %.

Меркаванні
Без АМАПу і палітвязняў. Польшча выбірае шостага прэзідэнта
2020.07.06 13:08

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў