Новыя правілы аплату дарожнага збору не для спрашчэння, а для большай збіральнасці грошай


Праект указу, які многія вельмі чакалі, і які дазволіць аўтаўладальнікам аплачваць дарожны збор па месяцах, апынуўся не такім ужо і «салодкім», як многія таго хацелі. Галоўнае, што ўжо ніхто і не хавае, што змены пераследуюць цалкам канкрэтную мэта – павысіць так званую збіральнасць «падатку на дарогі».

Пра гэта цалкам адкрыта ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» заявіў кіраўнік Міністэрства па падатках і зборах Сяргей Налівайка:

«Грамадзяне палічылі: лепей заплаціць невялікі штраф (і то толькі ў тым выпадку, калі гэта будзе зафіксавана), чым ісці і свядома за год, а некаторым і за два гады наперад выплачваць гэтую суму. Таму з пункту гледжання збіральнасці, я перакананы, тут будзе пазітыў. На мой погляд, гэта больш справядлівы, больш сумленны падыход. Як правіла, калі плацеж справядлівы, больш зразумелы, то вышэй і ступень выканання. Таму я думаю, што пераход да такога механізму выплаты і збірання пацягне павышэнне добраахвотнасці гэтага плацяжу», – распавёў міністр.

Зрэшты ў новы законе шмат супярэчнасцяў, піша ABV.BY. МУС у цэлым і ДАІ ў прыватнасці спагнаннем платы ў павялічаным памеры за неаплачаны збор займацца не будуць. Па-першае, па-за адміністрацыйным працэсам праваахоўныя органы не могуць нешта патрабаваць з грамадзянаў, а па-другое, аператарам сістэмы кантролю прызначана Міністэрства транспарту і камунікацыяў.

Мяркуючы па ўсім, супрацоўнікі Мінтрансу будуць атрымліваць звесткі аўтаматычнай сістэмы фотафіксацыі, а таксама прымаць ад супрацоўнікаў органаў унутраных справаў інфармацыю аб пастановах па накладанні адміністрацыйных спагнанняў за ўчыненне парушэнняў ПДР, пацверджанне ўдзелу транспартнага сродку ў дарожным руху. Нават цяжка ўявіць, як Мінтранс справіцца з гэтай задачай!

Не лепш і становішча ДАІ. Змадэлюем сітуацыю. Напрыклад, інспектар спыніў аўтамабіль за парушэнне кіроўцам любога пункта ПДР, вынес пастанову або склаў пратакол, на падставе якога такая пастанова будзе вынесена пазней. Гэта значыць факт перамяшчэнне аўто па дарогах пацверджаны афіцыйна. Разам з тым інспектар усталёўвае, што адсутнічае плата за праезд па дарогах. Тады па логіцы праекту ўказа інспектар накіроўвае копію пастановы ў Мінтранс, дзе складаецца патрабаванне аб аплаце ў падвойным памеры.

Але калі інспектар не знойдзе парушэнняў ПДР у дзеяннях кіроўцы і пры гэтым зафіксуе адсутнасць платы за дарогі? Атрымліваецца, паколькі парушэнняў няма, то і пастановы няма, а значыць, і падставаў і паўнамоцтваў для прыцягнення такога кіроўцы да адказу за ўдзел у дарожным руху без аплаты ў інспектара ДАІ няма. І гэта не адзіны момант, які выклікае супярэчнасці ў праекце ўказу.

Hавiны
Дарожны збор з красавіка можна будзе аплочваць на выбар за пэўны перыяд
2019.01.02 15:43

СК, belsat.eu

Стужка навінаў