Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.
Па стане на 31 траўня ў Беларусі зарэгістравана 42 556 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 898 чалавек.
«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 235 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.
Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 229 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 6 чалавек.
За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 18 514 пацыентаў. Агулам у краіне праведзена 541 093 тэста на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.
КА belsat.eu