Новыя лічбы Мінздароўя: 24 873 інфікаваных, 967 новых выпадкаў за содні


Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 12 траўня ў Беларусі зарэгістравана 24 873 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 967 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 142 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – заявілі ў Мінздароўя.

Колькасць ахвяр за содні павялічылася на 7 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 6 974 пацыенты. Агулам у краіне праведзена больш за 284 тысячы тэстаў, працуюць 38 лабараторыяў, паведамляе Мінздароўя.

Hавiны
Лукашэнка – міністрам: «Галавой усе адказваюць за смяротнасць насельніцтва»
2020.05.12 11:44

КА belsat.eu

Стужка навінаў