Новыя лічбы Мінздароўя: 16 705 інфікаваных, 99 смерцяў


Інфаграфіка «Белсат»

Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 3 траўня ў Беларусі зарэгістравана 16 705 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, што складае 8,1% ад колькасці тэставаных. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 877 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 99 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора паведамлялася пра 97 ахвяраў – такім чынам, за апошнія содні памерлі яшчэ двое інфікаваных.

Паправіліся і былі выпісаныя саа шпіталяў за ўвесь час 3 196 чалавек.

Hавiны
Лукашэнка пра парад 9 траўня: «Тысячы і тысячы людзей хочуць, каб гэтае мерапрыемства прайшло»
2020.05.03 13:29

КА belsat.eu

Стужка навінаў