Новыя льготы і ўзмоцнены кантроль. Указ пра дарожны збор амаль гатовы


Міністэрства фінансаў падрыхтавала праект указу аб змене сістэмы аплаты мыта за допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху. Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканалу СТВ міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

Праект указу прадугледжвае ўвядзенне замест дзяржаўнага мыта непадатковай платы ў тым самым памеры, што дзейнічае зараз. Пры гэтым улады ўпарадкавалі льготы, увялі механізмы стымулявання грамадзянаў на выплату гэтага збору на працяглы перыяд і дазволілі выплачваць збор на адзін месяц. Таксама збор адвязалі ад тэхагляду аўтамабіля.

Hавiны
Стала вядома, куды накіруюць дарожны збор у 2020 годзе
2019.11.05 06:29

Разам з тым будзе ўзмоцнены кантроль за гэтымі плацяжамі.

Паводле Ермаловіча, калі б збор уключылі ў кошт паліва, яго кошт вырас бы больш за 10 капеек за 1 літр, што спрычынілася б да росту коштаў на ўсе тавары, якія перавозяцца аўтамабільным транспартам.

Канчатковае рашэнне адносна збору будзе прынятае пасля яшчэ аднаго абмеркавання.

Hавiны
У Беларусі маюць намер узмацніць кантроль за аплатай дарожнага збору
2019.11.06 11:51

МГ belsat.eu

Стужка навінаў