Новыя дэталі трагедыі ў Адэсе: некаторыя нумары ў гатэлі былі без вокнаў

ВІДЭА

Па факту пажару ў адэскім гатэлі «Токіа-Стар» паліцыя распачала крымінальную справу паводле ч.2 арт. 270 «парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі». Пра гэта паведамляецца на сайце МУС Украіны.

Праваахоўнікі схіляюцца да версіі, што прычынай трагедыі стала кароткае замыканне.

Дырэктар Дэпартамента рэагавання на надзвычайныя сітуацыі Уладзімір Дзямчук заявіў, што патушыць пажар было няпроста.

«Сітуацыя ўскладнілася хуткім развіццём і распаўсюджваннем агню па канструктыўных элементаў, познім паведамленнем пра пажар і наяўнасцю вялікай колькасці пакояў, некаторыя з якіх былі нават без вокнаў», – цытуе Дзямчука «Украінская праўда».

Пожежа в готелі «Токіо-Стар» в #Одеса: представник ДСНС не був допущений до перевірки готелю, яка була запланована на…

Opublikowany przez МВС України Sobota, 17 sierpnia 2019

У паліцыі паведамілі, што ўладальнік гатэля раней змяніў форму ўласнасці і таму прадстаўнікоў пажарных службаў, якія ажыццяўляюць нагляд, у ліпені проста не пусцілі на аб’ект.

 

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што прычынай трагедыі стала «злачынная халатнасць і ігнараванне элементарных нормаў супрацьпажарнай бяспекі». Кіраўнік дзяржавы паабяцаў, што ўладальнік гатэлю будзе за гэта адказваць перад законасм.

«Асабіста прасачу, каб пакаранне адпавядала нормам закона і патрабаванням справядлівасці», – падкрэсліў Зяленскі.

Одеса. «Токіо Стар». Уночі ми втратили вісім людських життів. Десять людей постраждали, четверо з них – у критичному…

Opublikowany przez Володимир Зеленський Sobota, 17 sierpnia 2019

Нагадаем, у ноч на 17 жніўня адбыўся пажар у гатэлі «Токіа Стар» у Адэсе. У выніку здарэння загінулі 8 чалавек, яшчэ 10 атрымалі раненні. Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у 01:34, у 04:32 агонь быў ліквідаваны. У тушэнні прымалі ўдзел 65 ратавальнікаў ды 13 адзінак тэхнікі.

Цяпер людзей з гатэля часова размясцілі ў аўтобусах, якія выдзеліла паліцыя і мясцовыя ўлады.

Мясцовыя СМІ пішуць, што агулам на момант пажару ў гатэлі знаходзілася каля 200 чалавек.

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары