Новыя ахвяры трэцяй лініі метро: у Менску знеслі некалькі дамоў – помнікаў драўлянае забудовы


«Трэцяя лінія метро змяняе ландшафт Менску: будаўнікі ўжо зрэзалі земляны насып ля плошчы Багушэвіча, у чарзе – дамы Паўночнага завулку, якія былі пабудаваныя ў пачатку дваццатага стагоддзя, некаторыя з іх цяпер пойдуць пад знос».

Станцыю, якая папярэдне мае назву »Плошча Багушэвіча«, плануюць адкрыць толькі праз год, але ўжо цяпер працы ідуць зранку і да ночы. На карысць трэцяй лініі ў Паўночным завулку ўжо знеслі два дамы і яшчэ адзін рыхтуюць пад злом, будынкі не ўнесеныя ў спіс архітэктурных помнікаў, але яны – гістарычная каштоўнасць, помнікі драўлянай гарадской забудовы.

Жыхары найбліжэйшых дамоў таксама незадаволеныя з таго, што адбываецца. На іхную думку, забудоўнікі не зрабілі нічога, каб палегчыць долю мясцовых. Паўночны завулак размяшчаецца ў цэнтры гораду, але ў дамах няма ні вады, ні цэнтральнага ацяплення, а праз тое, што насыпы зразаюць, некаторыя выдзелы зменшыліся амаль удвая.

Мясцовыя ўлады пачулі жыхароў – пасля шматлікіх скаргаў МАЗы па вузенькім завулку больш не ездзяць. Новая лінія метро патрэбная гораду, але, на думку экспертаў, арганізаваць будаўніцтва можна было інакш – каб не цярпелі людзі.

НХ, «Белсат»

Стужка навінаў