Новыя афіцыйныя дадзеныя па COVID-19: 1933 новыя выпадкі за содні

За содні ў Беларусі зарэгістраваныя 1933 пацыента з COVID-19, выпісаныя 2176 пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім телеграм-канале.

З пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 223 537 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 206 676 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны, згодна з афіцыйнымі дадзенымі, памерлі 1573 пацыента з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Дзевяць – за апошнія содні.

Каму вакцына, а каму гульні ў час заразы

AB, belsat.eu

Hавiны