Новым уладальнікам ФК «Дынама» (Менск) можа стаць Віктар Пракапеня


Беларускі IT-прадпрымальнік Віктар Пракапеня – верагодна, новы ўладальнік футбольнага клубу «Дынама» (Менск). Цяпер клуб належыць расейскаму прадпрымальніку Міхаілу Гуцэрыеву, але ён вырашыў перадаць яго свайму «малодшаму партнёру» па бізнесе Пракапеню. Аднак ні ён, ні «Слаўкалій» (кампанія Гуцэрыева) сітуацыю не каментуюць.

Інфармацыю пра змену ўласніка клубу агучыў партал TUT.BY. Сайт нагадвае, што сталічнае «Дынама» цягам апошніх гадоў належаў Юрыю Чыжу. Клуб цягам сезону атрымаў вельмі сур’ёзныя паразы, у сувязі з чым і зайшла гаворка, што каманду чакаюць істотныя змены, у тым ліку зʼявіцца і новы ўласнік. У прыватнасці такая інфармацыя прагучала з вуснаў старшыні Беларускай федэрацыі футбола, прэмʼер-міністра Сяргея Румаса.

Hавiны
Футбольная зборная Беларусі зноў трапіла ў «групу смерці»
2018.12.02 15:51

СК, belsat.eu

Стужка навінаў