Новым кіраўніком АГП стаў намеснік Лябедзькі


Васіль Палякоў на справаздачна-выбарнай канферэнцыі АГП у Віцебску. 2018 г. vitebskspring.org

8 ліпеня на з’ездзе Абʼяднанай грамадзянскай партыі (АГП) у Менску быў абраны новы кіраўнік партыі. Ім стаў Васіль Палякоў (экс-намеснік старшыні АГП).

72 са 103 дэлегатаў з’езду прагаласавалі за ягоную кандыдатуру.

Акрамя Палякова на пасаду кіраўніка партыі першапачаткова прэтэндавалі: Анатоль Лябедзька, Ганна Канапацкая, Мікалай Казлоў.

Васіль Палякоў, Анатоль Лябедзька, Ганна Канапацкая і Мікалай Казлоў падчас унутрыпартыйных дэбатаў. Фота – ucpb.org

За Мікалая Казлова прагаласавалі 19 дэлегатаў. Падчас з’езду свае кандыдатуры на пасаду старшыні АГП высунулі Людміла Гразнова (набрала 4 галасы) і Максім Жарноўскі (5 галасоў). Тры ўдзельнікі зʼезду прагаласавалі «супраць усіх». Адзін дэлегат (усяго іх было 104) не выкарыстаў свой бюлетэнь.

Увечары 7 ліпеня, стала вядома, што дэпутатка ПП НС Ганна Канапацкая здымае сваю кандыдатуру на пасаду старшыні АГП.

8 ліпеня такое ж рашэнне прыняў і цяпер ужо экс-кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў