Новы віцэ-прэм’ер распавёў, як павялічыць заробкі


Дзмітрый Крутой і Сяргей Румас. Фота: president.gov.by

Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 5 снежня прадставіў калектыву Апарату Савету Міністраў новага першага намесніка прэмʼер-міністра – былога міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога. Пра гэта паведамілі ва ўрадзе.

Выступаючы перад новымі падначаленымі, першы віцэ-прэм’ер распавёў, якімі пытаннямі зоймецца ў першую чаргу. Адной з найважнейшых задач стане прыцягненне інвестыцыяў, паляпшэнне адпаведнага заканадаўства і перагляд усёй інвестыцыйнай позвы.

Вялікія кадравыя змены пасля Новага года. Што будзе з урадам Румаса?

Збіраецца Крутой павышаць і прадукцыйнасць працы, якая, паводле яго, на шмат якіх прадпрыемствах недапушчальна нізкая. Ён адзначыў, што ўмовай росту заробкаў мусіць быць рост дадзенай вартасці прадукцыі. Таксама ўрад працягне працаваць над развіццём прадпрымальніцтва і разняволенне дзелавой ініцыятывы.

Апроч таго, заявіў першы віцэ-прэм’ер, «патрэбныя рашэнні і прапановы па паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі, павелічэнні нараджальнасці, каб у сярэднетэрміновай перспектыве балансаваць бюджэт і бюджэтныя расходы па гэтым кірунку».

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары