Новы вірус у Кітаі: 200 захварэлых і 3 памерлых

Успышка новага каронавірусу ў Кітаі ахапіла вялікую колькасць гарадоў. Пра гэта паведамілі кітайскія ўлады 20 студзеня, перадае «Reuters».

Вірус быў упершыню зафіксаваны ў горадзе Ухань. Выпадкі захворвання таксама адзначаныя ў пекінскай акрузе Дасін і ў Шэньчжэне на поўдні Кітаю.

Захворванне новым вірусам у Кітаі. Фота: KIM KYUNG-HOON / Reuters / Forum

У самой Ухані за выходныя выявілі 136 новых выпадкаў пнеўманіі, выкліканых штамам каронавірусу, у дадатак да выяўленых раней 62 выпадкаў.

Таксама паведамляецца пра трох памерлых.

За межамі Кітаю зафіксаваныя 4 выпадкі захворвання. Гэтак, у Паўднёвай Карэі захворванне выявілі ў 35-гадовай грамадзянкі Кітая, якая прыехала з Ухані.

МГ belsat.eu

Hавiны