Новы від падатку – для чыноўнікаў, за кепскую працу


Падатак для чыноўнікаў, якія прымаюць непрадуктыўныя рашэнні, прапануе ўвесці кандыдатка на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў па Дамброўскай акрузе ў Менску.

«Я лічу, што сёння ўлады за тыя памылкі, за тыя неэфектыўныя рашэнні, яны павінны несці адказнасць, – гаворыць кандыдатка ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі на парламенцкіх выбарах-2016 Вольга Кавалькова. – Трэба ўвесці падатак на чыноўнікаў: прыняў неэфектыўнае рашэнне – заплаці падатак у бюджэт. Агучыў бязглуздую ідэю – заплаці падатак у бюджэт. І з гэтых бюджэтных сродкаў можна і крэдыты замежныя аплочваць. […] Не трацьце бюджэтных грошай не па прызначэнні і не трэба будзе шукаць, як папоўніць бюджэт!»

Гэтую прапанову кандыдатка агучыла падчас перадвыбарчых дэбатаў на тэлеканале «Белсат», прысвечаных стану беларускай эканомікі.

Разам з ёй у абмеркаванні ўдзельнічалі іншыя кандыдаты ад апазіцыі: Віктар Міхальчык з партыі левых «Справядлівы свет» (Гарадзенская-Занёманская выбарчая акруга № 49), Аляксей Янукевіч з Партыі БНФ (Аўтазаводская выбарчая акруга №92 у Менску) і Марат Афанасьеў з Аб’яднанай грамадзянскай партыі (Жлобінская выбарчая акруга № 40).

Глядзець дэбаты пра стан беларускай эканомікі:

Глядзець іншыя дэбаты на «Белсаце»

«Дэбаты» на «Белсаце» глядзіце з пятніцы, 2 верасня, пасля «Аб’ектыву», а таксама онлайн на нашай старонцы. А 11 верасня а 20 гадзіне – выбарчы вечар у наўпроставым эфіры «Белсату».

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў