Новы тэлевізар: у Беларусі ў тэставым рэжыме запрацавала відэаплатформа «Facebook Watch» – канкурэнт «YouTube»


Сэрвіс «Facebook Watch», які раней працаваў толькі ў ЗША, зрабіўся даступным для карыстальнікаў з Беларусі.

Сэрвіс «Facebook Watch», які эксперты расцэньваюць як спробу Facebook стварыць «свой Youtube», сацсетка запусціла яшчэ год таму, але да гэтага часу ён быў даступны толькі ў ЗША.

Пакуль карыстальнікі з Беларусі не могуць паўнавартасна карыстацца ўсімі функцыямі гэтага сэрвісу – працуе толькі тэставы рэжым. Але ў хуткім часе «Facebook Watch» запрацуе ў Беларусі на поўную. Таму Belsat.eu тлумачыць, як карыстацца сэрвісам на прыкладзе ЗША.

Цяпер сэрвіс даступны жыхарам ЗША праз мабільныя прылады, дэсктоп і ТБ-дадатак. Кантэнт сэрвісу вельмі разнастайны – ад дакументальных кароткаметражак да спартыўных мерапрыемстваў.«Facebook Watch» – гэта, у першую чаргу, сацыяльнае тэлебачанне. І мае ён наступныя функцыі:

  • прапануе персанальныя рэкамендацыі на ўкладцы Discover, выкарыстоўваючы такія катэгорыі, як «Тое, пра што часцей за ўсё гавораць» (Most Talked About), «Што прымушае людзей смяяцца» (What’s Making People Laugh) і «Відэа, якое глядзяць вашыя сябры» (Shows Your Friends Are Watching);
  • адчыняе доступ да ўсіх ролікаў старонак, на якія падпісаны. Таму, калі вы жадаеце праглядзець усе відэа са старонак, на якія вы падпісаныя, можна будзе наўпрост зайсці ў сэрвіс «Facebook Watch» і прагледзіць відэа, а не заходзіць на кожную са старонак, на якія вы падпісаны;
  • дае магчымасць мець зносіны гледачам паміж сабой у рэжыме онлайн. То бок можна пакідаць каментары, ставіць лайкі пад відэа, у чатах онлайн – як гэта звычайна робіцца пад стрымамі;
  • магчымасць ствараць спіскі любімых каналаў, падпісвацца на асобныя праграмы;
  • неўзабаве «Facebook Watch» пачне працаваць і для беларусаў. Таму ў хуткім часе вы зможаце глядзець перадачы тэлеканалу «Белсат» наўпрост праз Facebook, а таксама праз дадатак і на смарт-ТБ. Таму ўжо зараз падпісвайцеся на нашыя новыя відэа на старонцы ў Facebook.
Hавiны
«Facebook» навучылі перакладаць на беларускую
2018.09.12 14:04

ВК, Belsat.eu

Стужка навінаў