Новы рэкорд захворвання на COVID-19: больш за 1000 выпадкаў цягам содняў


Міністэрства аховы здароўя падае абноўленую статыстыку ў сітуацыі з каронавірусам, і гэта рэкордная колькасць новых інфікаваных за ўвесь час пандэміі: упершыню афіцыйна агучаная колькасць хворых перавысіла 1000 выпадкаў за дзень.

Агулам у краіне за ўвесь час пандэміі з канца лютага зарэгістраваныя 108 300 чалавек (+ 1038), хворых на COVID-19. На дзень раней прырост хворых быў 983 чалавекі, 8 лістапада – 996 чалавек.

Выздаравелі 91 646 чалавек (+ 293), памерлі 1016 (+ 5) пацыентаў «з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй».

У Менску пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй шпіталізуюць і стацыянарна лекуюць у гінекалагічным шпіталі, а таксама ў 1, 2, 3, 4, 5, 6 і 10-й клінічных больніцах, у дзіцячай і дарослай інфекцыйных клініках. У 11-й клініцы пацыенты праходзяць рэабілітацыю пасля COVID-19.

Сітуацыя ў рэгіёнах пагаршаецца. Шмат дзе ўведзены масачны рэжым.

Hавiны
Амаль каранцін? Рэгіёны ўводзяць абмежаванні ў сувязі з каронавірусам
2020.11.10 15:46

belsat.eu

 

Стужка навінаў