Новы рэйтынг пашпартоў: Беларусь – на 66-м месцы


Нашая краіна палепшыла сваю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. Цяпер уладальнікі беларускіх пашпартоў могуць без візы наведаць 77 краінаў па ўсім свеце.

Кампанія Henley & Partners апублікавала 8 студзеня сусветны рэйтынг пашпартоў. У ім Беларусь займае 66-е месца. Грамадзяне нашай краіны маюць магчымасць без візаў наведаць 77 краінаў па ўсім свеце. Гэта горшы вынік сярод усіх суседзяў.

З суседніх з Беларуссю краін найлепшы рэйтынг маюць грамадзяне Літвы і Латвіі, якім віза не патрэбна для наведвання 180 краін (11-е месца ў свеце), а таксама Польшчы – 174 краіны і 15-е месца адпаведна. Украіна размясцілася на 41-м месцы (128 краін), Расея – на 48-м (119 краін).

Найлепшыя пазіцыі ў рэйтынгу Беларусь займала ў 2007-2008 гады, калі яна была на 63-м месцы. Найгоршыя – у 2015-м – 78-е месца. У мінулым годзе беларускі пашпарт займаў 68-ую пазіцыю, і такім чынам у абноўленым рэйтынгу ён палепшыў сваё становішча на дзве пазіцыі.

Аб’ектыў
Дыпламатычны прарыў: амерыканскія візы – зноў у Менску
2018.01.30 21:50

Куды беларускі грамадзянін можа паехаць без візы?

У Еўропе мы можам наведваць без візы Албанію, Малдову, Расею, Сербію, Украіну і Чарнагорыю.

У Азіі для нас адкрытыя дзверы ў Азербайджан, Арменію, Бангладэш, В’етнам, Гон-Конг, Грузію, Іярданію, Ізраіль, Інданезію, Непал, Палестыну, Таджыкістан, Турцыю, Узбекістан і г.д. Поўны спіс можна пабачыць па спасылцы. Што праўда, у некаторых краінах вас могуць папрасіць зрабіць візу ў аэрапорце ці на мяжы.

Найлепшыя і найгоршыя пашпарты ў свеце

Найлепшыя пазіцыі ў рэйтынгу пашпартоў мае Японія – грамадзяне могуць наведаць без візы 190 краін. Другую пазіцыю дзеляць Сінгапур і Паўднёвая Карэя – 189 напрамкаў, трэцюю – Францыя і Нямеччына (188 краін).

У топ-5 найгоршых пашпартоў уваходзяць пашпарты грамадзянаў Пакістана (33 краіны), Самалі і Сірыі (па 32), Афганістана і Іраку (па 30).

Індэкс пашпартоў кампаніі Henley & Partners ўяўляе сабой міжнародны рэйтынг краін па ўзроўні свабоды перамяшчэння, якую яны даюць сваім грамадзянам. Індэкс публікуецца з 2006 года.

Нагадаем, у 2018 годзе Беларусь стала бліжэйшай да іншых краінаў свету. Гэтак, удвая быў падоўжаны бязвізавы рэжым для тых, то прылятае ў Беларусь праз менскі аэрапорт і вяртаюцца праз яго ж. Таксама летась уступілі ў моц пагадненні пра бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Кітаем ды Гон-Конгам. Апроч таго, беларусам цяпер не трэба ездзіць у іншыя краіны, каб атрымаць візу ў ЗША.

Hавiны
На старонках новага пашпарта будуць вядомыя будынкі Беларусі
2017.12.26 19:53

МГ/Belsat.eu

Стужка навінаў