Новы пасол Расеі патлумачыў, як правільна: Беларусь ці Белоруссия


Тэлевядоўца каналу «Россия 24» папрасіла дыпламата вызначыць, як правільна называць суседнюю краіну.

«Мы ніяк не можам дамовіцца з калегамі, як правільна: Рэспубліка Беларусь ці Белоруссия, як мы прызвычаіліся. Ці мае гэта значэнне? А можа, вы паставіце сабе адной з дыпламатычных задачаў – патлумачыць нашым калегам: калі мы кажам Белоруссия, то нікога не хочам пакрыўдзіць. Гэта даніна нашым традыцыям. Гэтак мы называем нашых сяброў», – сказала вядоўца.

Дзмітрый Мезенцаў адказаў, што ўжо 2 чэрвеня прыбудзе ў беларускую сталіцу.

«2 чэрвеня лячу на новае месца працы ў сталіцу Рэспублікі Беларусь».

Hавiны
Венедыктаў: Задачы ў Мезенцава тыя ж, што і ў Бабіча
2019.05.07 21:36

Дзмітрый Мезенцаў заменіць на гэтай пасадзе Міхаіла Бабіча.

Меркаванні
Развітанне з «гаўляйтэрам» і новая місія Бабіча
2019.05.07 13:35

ДР belsat.eu

Стужка навінаў