Новы міністр унутраных справаў - хто ён?


Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністрам унутраных справаў Юрыя Караева. Да апошняга часу сілавік працаваў на пасадзе намесніка міністра ўнутраных справаў – камандзіра ўнутранымі войскамі МУС РБ.

Міністр унутраных справаў Юры Караеў.
Фота: www.mvd.gov.by

Традыцыйна міністрам унутраных справаў стаў ураджэнец не Беларусі, а адной з краінаў былога СССР. Юры Хаджымуратавіч Караеў нарадзіўся 21 чэрвеня 1966 году ў сталіцы Паўночнай Асеціі горадзе Арджанікідзэ (цяпер Уладзікаўказ).

Юры Караеў скончыў Саратаўскі вайсковы інстытут унутраных войскаў МУС РФ у 1987 годзе. У 1996 годзе ён скончыў Акадэмію генштабу імені Фрунзе.

Знаёмства з Падабедам, Паўлючэнка і Уцюрыным

Да пераводу ў Менск Караеў узначальваў вайсковую частку 5527 у Бабруйску, потым 5525 у Гомлі. Гэтыя часткі з’яўляюцца міліцэйскімі батальёнам і брыгадай.

З 2008 году Юрый Хаджымуратавіч стаў пераемнікам Падабеда на пасадзе камандзіра Менскага спецназу, але праз тры месяцы пасля гэтага прызначэння яго пераводзяць у частку 3214 ва Уруччы, якую раней узначальваў Паўлючэнка. Тут Юрый Караеў пазнаёміўся і з былым кіраўніком службы аховы Лукашэнкі Андрэем Уцюрыным, які цяпер за кратамі.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, калі пачаў падазраваць Уцюрына
2019.05.11 16:32

Праца ў міністэрстве

У 2009 годзе Караеў заняў пасаду першага намесніка начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў МУС Беларусі. А ў снежні 2012 году стаў кіраваць унутранымі войскамі.

Юрый Караеў часта дзяжурыў на так званых «наўпроставых лініях», якія ладзіць МУС. Каментаваў і вострыя тэмы.

У сілавых колах адзначаецца, што з Ігарам Шуневічам Караеў меў сяброўскія адносіны.

Абноўлена
Лукашэнка прызначыў кіраўніка МУС і змяніў міністра аховы здароўя
2019.06.11 12:34

СК belsat.eu

Стужка навінаў