Новы кіраўнік Малдовы звольніў міністра абароны за «флірт з НАТО»


Ігар Дадон паведаміў пра гэта ў сваім «Facebookʼу».

«Нагадаем, што гэты міністр [Анатоль Шалару. – belsat.eu] зʼяўляецца тым, хто фліртаваў з НАТО, выдатна ведаючы, што мы нейтральная краіна, згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Малдова», – гаворыцца ў допісе малдаўскага прэзідэнта.

Новы кіраўнік Малдовы таксама адзначыў, што ў міністра была «дрэнная рэпутацыя» і ён адкрыта выступаў за абʼяднанне Малдовы з Румыніяй. «Усе гэтыя рэчы катэгарычна несумяшчальныя з абавязкамі міністра абароны незалежнай і суверэннай дзяржавы», – тлумачыць Дадон.

У лістападзе Ігар Дадон перамог у другім туры праеўрапейскага кандыдата Маю Санду. У медыях новага кіраўніка Малдовы называюць «прарасейскім палітыкам». Новы кіраўнік Малдовы пастанавіў здзейсніць свой першы замежны візіт у Расею.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў