Новы каронавірус забраў жыцці ўжо 106 чалавек


Дзяржаўны камітэт па пытаннях аховы здароўя Кітаю паведамляе, што па стане на поўнач 28 студзеня ад новага каронавірусу ў краіне памерлі 106 чалавек. Колькасць інфікаваных вырасла да 4515.

Выпадкі захворвання выяўленыя ў 30 правінцыях Кітаю. Медыкі назіраюць за 6793 асобамі, у якіх падазрэнні на вірус. Колькасць загінулых ужо склала 106 чалавек, з якіх 26 асобаў памерлі за апошнія суткі.

Улады Кітаю зачынілі некалькі гарадоў на каранцін.

Новы каронавірус распаўсюджваецца і ў іншых краінах свету. Восем выпадкаў захворвання выявілі ў Тайландзе. Пяць інфікаваных у Аўстраліі, ЗША і Сінгапуры, чатыры ў Японіі Паўднёвай Карэі і Малайзіі. Тры выпадкі захворвання ў Францыі. У Непале, Канадзе, Нямеччыне і Камбоджы – па адным.

Hавiны
У Кітаі пачалі распрацоўку вакцыны супраць каронавірусу
2020.01.26 12:55

belsat.eu

Стужка навінаў