Новы інцыдэнт у войску: два вайскоўцы атрымалі моцныя апёкі


27 жніўня ў Бешанковічах, Віцебскай вобласці падчас манеўру буксіра загарэўся рухавік катару. У выніку двое вайскоўцаў атрымалі апёкі, паведамляе Міністэрства абароны.

«На аб’екце выканання вучэбна-практычных задачаў транспартных войскаў у населеным пункце Бешанковічы падчас манеўру буксіра адбылося ўзгаранне рухавіка катару, у выніку чаго атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці двое вайскоўцаў», – сказана ў паведамленні.

Аб’ектыў
Маці жаўнера, які ўпаў з 4 паверха: Войска прыкрывае азадак
2019.04.15 22:52

Вайскоўцам аказалі медычную дапамогу, пагрозы для іх няма, удакладнілі ў ведамстве. Прычыны высвятляюцца.

Цягам апошніх гадоў гэта далёка не першы інцыдэнт у войску, у выніку якога пацярпелі вайскоўцы. Найбольш гучнай справай стала смерць Аляксандра Коржыча ў Печах. Літаральна некалькі ж месяцаў таму памёр ад раку вайсковец, якога камісавалі з арміі пасля таго, як знайшлі страшную хваробу. Усё гэта моцна ўдарыла па іміджы і даверы да войска збоку грамадзянаў.

Аб’ектыў
Камісавалі з войска, каб памёр удома. 26-гадовы жаўнер памёр ад раку праз год пасля прызыву
2019.07.26 21:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў