Новы інцыдэнт на БелАЭС: перавярнуўся пажарны «МАЗ»


Перакуліны МАЗ на будаўнічай пляцоўцы АЭС. Фота https://t.me/nexta_tv

На тэрыторыі Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, якая яшчэ ў стадыі будаўніцтва, 20 ліпеня здарылася чарговая непрыемнасць.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Nexta», каля 19:20 на АЭС аўтамабіль Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, выязджаючы са сваёй частцы на тэрыторыі БелАЭС на пажар у вёсцы Бярозаўка Астравецкага раёну, патрапіў колам у правал асфальту і перакуліўся.

Праз кароткае замыканне адключыліся тры энергаблокі Калінінскай АЭС

Інфармацыю пра інцыдэнт карэспандэнту belsat.eu пацвердзілі ў МНС.

«Было дарожна-транспартнае здарэнне, ніхто не пацярпеў», – адзначылі ў прэс-службе ведамства.

Ад падрабязнасцяў у МНС адмовіліся.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары