Новы год яшчэ не пачаўся, а суды над белсатаўцамі ўжо прызначаныя


Любоў Лунёва

У студзені за супрацу з «Белсатам» будуць судзіць журналістку Любоў Лунёву.

Журналістку выклікаюць у Фрунзенскі суд Менску 11 студзеня а 10:30. СМС-ку з выклікам Любоў Лунёва атрымала сёння раніцай.

Журналістка распавяла Belsat.eu, чаму ёй зацікавіліся праваахоўнікі:

«20 лістапада я была з аператарам на грамадскіх слуханнях з нагоды чарговага ўшчыльнення. Ва ўтульным двары, што побач з вуліцай Прытыцкага ўлады хочуць на месцы сквера пабудаваць будынак пракуратуры, ДАІ і камеры папярэдняга затрымання, стаянку для аўтазакаў, службовых аўтаў і сцяну з калючым дротам. Нас паклікалі жыхары на грамадскія слуханні. Я там запісала каментары прадстаўнікоў улады і жыхароў. І ўчора а 20:30 на мяне склалі пратакол».

Журналістка кажа, што пратакол «класічны, нічога новага».

Сёлета Любоў Лунёву двойчы судзілі «за працу без акрэдытацыі».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак БАЖ

Стужка навінаў