Новы DВОР запускае летні сезон бясплатным канцэртам AKUTE


Вулічная пляцоўка DВОР запрашае 13 чэрвеня

Жывым выступленнем папулярнага беларускага гурта AKUTE у стылі дыска-дэкаданс стартуе летні сезон-2020 на адкрытай вулічнай пляцоўцы DВОР. Гэта тэрыторыя былой мэблевай фабрыкі па адрасе Кальварыйская, 21. Летняя абстаноўка з мноствам сюрпрызаў: камандны Квіз, пачастункі ад фуд-кропак, гарачая атмасфера. Абавязковы дрэс-код – маскі і пальчаткі для захавання ўсіх неабходных мер бяспекі.

Новая творчая пляцоўка ў Менску пад цікавай назвай DВОР заявіла аб адкрыцці летняга сезону. Гэта вялікая лакацыя з драўлянымі фуд-хаткамі, якая з’явілася яшчэ зімой як еўрапейскі калядны кірмаш «Арт-Арэна». Аднак да лета тут вырашылі абсалютна памяняць фармат і правесці рэбрэндынг.

Справка

Дзе: @d.v.o.r_minsk (Кальварыйская, 21)

Калі: 13 чэрвеня / 15:30

Уваход вольны

15:00 – 15.30 – Рэгістрацыя каманд на Fast Quiz

15:30 – 17.00 – Правядзенне квізу

17.30 – 18.30 – The Feedback (трыб’ют Queen)

19.00 – 20.00 – Выступ AKUTE

20.00 – 22.00 – DJ Verde

«Мы ўлічылі пажаданні гасцей і вырашылі зрабіць модны, добры і вельмі прыгожы DВОР у еўрапейскім стылі для ўсіх – на любы густ, колер і ўзрост», – кажуць прадстаўнікі лакацыі.

Што (з’)есць у нашым DВОРы

Зараз на пляцоўцы можна пайграць на вулічным піяніна, ёсць вялікі намёт ад непагадзі, драўляныя арэлі, спартыўныя зоны, прыгожыя лакацыі для фота. Тэрыторыя DВОРу падзеленая на дзве зоны: фудкорт і чылаўт з рознымі напоямі. У планах – праца больш за 20 фуд-поінтаў з розным меню для любога ўзросту (сямейныя і дзіцячыя сэты). Сярод фуд-домікаў шмат «знакамітасцяў»: Monkey Brothers з аўтарскімі крафтавымі сэндвічамі, Bulba Frites c бульбачкай па-бельгійску, віна Італіі і стэйкі да іх ад «Просекко бару», вядомая ўсім кавярня DREVA, «Чайхана» і іншыя.

Фота: Васіль Малчанаў/«Белсат»

Як і зімой, летам на пляцоўцы прадстаўлены стравы розных кухняў народаў свету: ад беларускіх традыцыйных дранікаў да японскай і тайскай ежы, а таксама аўтарскі стрытфуд. Кожны домік прапануе гасцям эксклюзіўнае меню, а сярэдні чэк – 7 рублёў.

Як будзем ад(к)рывацца?

Сцэна ў выглядзе вялізнага ангару чакае сваіх артыстаў, і ўжо 13 чэрвеня на ёй будзе горача. Хэдлайнеры вечару – AKUTE – зададуць рытм і атмасферу лета: нарэшце пасля працяглых анлайн-выступаў ёсць магчымасць паслухаць іх ужывую.

Таксама ў DВОРы прагучыць трыб’ют легендарнага гурта Queen у выкананні The Feedback, а днём пройдзе інтэлектуальны квіз сярод 16-ці каманд, з папярэдняй рэгістрацыяй. Пераможцы атрымаюць найсмачнейшы сэт на кампанію ад фуд-кропак. Колькасць каманд абмежаваная. Зарэгістравацца для ўдзелу ў квізе можна па спасылцы тут.

Абавязкова ўсё будзе… бяспечна

Пляцоўка абяцае выконваць меры бяспекі, а таксама раздаваць наведвальнікам маскі з пальчаткамі ў фудзоне. У кожнай фуд-хаткі ёсць у наяўнасці антысептык. Арганізатары паведамляюць, што тэрыторыя DВОРу займае 3,5 тысячы квадратных метраў, так што ў наведвальнікаў ёсць магчымасць трымацца на бяспечнай адлегласці адзін ад аднаго і адпачываць на свежым паветры.

/ІР belsat.eu

Стужка навінаў