Новы амбасадар ЗША ў Беларусі можа прыляцець у Менск найбліжэйшымі днямі


Джулі Фішэр.
Фота: Reuters

Новы амбасадар Злучаных Штатаў у Беларусі можа прыляцець у Менск найбліжэйшымі днямі. Пра гэта заявіў у інтэрв’ю Аліне Коўшык з «Белсату» кіраўнік Бюро еўрапейскіх ды еўразійскіх справаў Джордж Кент, намеснік асістэнта дзяржаўнага сакратара ЗША Майка Пампэа.

22 верасня Камітэт міжнародных справаў пры Сенаце ЗША зацвердзіў кандыдатуру намесніцы дзяржсакратара Джулі Фішэр на пасаду амбасадара ў Беларусі. У ліпені Аляксандр Лукашэнка прызначыў Алега Краўчанку амбасадарам Беларусі ў ЗША, раней ён займаў пасаду намесніка міністра замежных справаў.

Hавiны
Патэнцыйная амбасадарка ЗША ў Беларусі заклікае ўлады правесці сумленныя выбары
2020.08.05 23:32

Джулі Фішэр станецца першым амбасадарам ЗША ў Беларусі з 2008 года. Яна атрымала дыплом магістра ў Цэнтры Ўілсана Прынстанскага ўніверсітэту і вывучала праблематыку Расеі ды Усходняй Еўропы ва Універсітэце Паўночнай Караліны.

У 2011–2013 гадах спадарыня Фішэр была намесніцаю дырэктара офісу генеральнага сакратара NATO, дзе займалася пытаннямі Паўночнай Амерыкі, балтыйскіх краінаў, аперацыйнаю палітыкай і пытаннямі абароны ды стрымлівання.

У ейным паслужным спісе – праца ў амбасадах ЗША ў Тбілісі, Кіеве і Маскве.

belsat.eu

Стужка навінаў