Новы амбасадар Расеі адкладае прыезд у Беларусь


Кіраўнік эканамічнага камітэту Савету Федэрацыі Расеі Дзмітрый Мезенцаў, прызначаны амбасадарам РФ у Беларусі, будзе прасіць пра датэрміновае складанне паўнамоцтваў сенатара на паседжанні, скліканым на 29 траўня.

Hавiны
Экс-амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч з’ехаў з Менску
2019.05.10 13:00

«2 чэрвеня ўжо вылятаю ў Менск», – сказаў сенатар на паседжанні камітэту 21 траўня, паведамляе РИА «Новости».

Паводле яго словаў, ён ужо ўдзельнічае ў падрыхтоўцы да менскага канцэрту да Дня Расеі, што святкуецца 12 чэрвеня.

Hавiны
Венедыктаў: Задачы ў Мезенцава тыя ж, што і ў Бабіча
2019.05.07 21:36

На мінулым тыдні Дзмітрый Мезенцаў заяўляў, што прыбудзе ў Беларусь у канцы траўня. Ён меркаваў, што пытанне пра датэрміновае складанне паўнамоцтваў сенатара ў сувязі з яго прызначэннем на новую пасаду можа быць разгледжана 22 траўня. Але зараз скасаванне паўнамоцтваў перанесенае на тыдзень пазней.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў